У Гродне ўжо 45 гадоў вісіць аб'ява для жыхароў дома пра рамонт (фотафакт)

У Гродне ўжо 45 гадоў вісіць аб'ява для жыхароў дома пра рамонт (фотафакт)

У Гродне на Савецкай вуліцы, 6 ужо 45 гадоў вісіць аб'ява да жыхароў дома. Як інфармуе hrodna.life, паперка з 1973 года ацалела дзякуючы таму, што доўгі час на дзвярах пад'езда яе прыкрывала металічная шыльда. І толькі некалькі гадоў таму яе знялі.

На паперцы наступны тэкст: "Аб'ява. Тав[арышы] жыхары! У сувязі з фарбаваннем панэляў трэба іх памыць у самы кароткі тэрмін. 11 / XII 1973 г.".

Дом быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. У ім доўгія гады размяшчаліся навучальныя ўстановы, а пасля Другой сусветнай вайны жылі сям’і вайскоўцаў. На сённяшні дзень жылымі засталіся толькі дзве кватэры на цэлы пад’езд.

"Сёння на аб’яву мы ўжо і не зважаем, але і прыбіраць яе не спяшаемся", — кажа адна з жыхарак дома.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 05.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі