У Гродне ў таксафоне схапілі тэлефонную тэрарыстку

Тэлефонную тэрарыстку затрымалі ў Гродне. 23-гадовая маладая маці патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла пра замінаванне аднаго з рынкаў абласнога цэнтра. Праваахоўнікі спрацавалі аператыўна і схапілі жанчыну яшчэ ў таксафоне. Цяпер следства высвятляе матывы яе такіх паводзінаў. Між іншым, жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. А вось знайсці іншага тэлефоннага тэрарыста, які паведаміў пра магчымы выбух у жылым доме па вуліцы Шчаснага ў Гродне, пакуль не ўдалося. Як адзначае газета "Рэспубліка", спецыяльным службам давялося правесці эвакуацыю людзей і дагляд будынка. Выбуховага прыстасавання не знайшлі, але крымінальная справа была распачатая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі