У Гродне тралейбус пратараніў пяць аўтамабіляў (фота)
![У Гродне тралейбус пратараніў пяць аўтамабіляў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6665de48a78c75b48bf4bb83f87ce05b_0_500_0.jpg.webp?itok=EFuzo0Uu)
Сур’ёзная аварыя адбылася раніцай 19 ліпеня ў Гродне. На вуліцы Гаспадарчай тралейбус пратараніў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў.
Здарэнне адбылося з-за неўважлівасці 43-гадовай кіроўцы тралейбуса. Яна паглядзела ў левае люстэрка задняга віду павярнула руль управа.
Фота: gaigrodno.by