У Гродне судзяць магчыма былога дырэктара ААТ "Агат"

Мікалай Балігатаў

Мікалай Балігатаў / sb.by

У Гродзенскім абласным судзе пачынаецца працэс над Мікалаем Васільевічам Балігатавым, гэта поўны цёзка дырэктара ААТ "Агат — сістэмы кіравання"— кіраўнічай кампаніі холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання". На гэта звярнуў увагу рэсурс HrodnaLife. Дырэктара "Агата" затрымалі ў красавіку 2023-га года.

Судовае паседжанне запланаванае на 12 лютага ў Гродзенскім абласным судзе. Балігатава абвінавачваюць па тых жа артыкулах, якія інкрымінавалі пры затрыманні кіраўніку "Агата": атрыманне хабару (арт. 430 ч. 1 і ч 3. КК РБ), а таксама злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 ч. 3 КК РБ).

Адзначым, што Мікалай Балігатаў узначальваў холдынг "Агат — сістэмы кіравання" ўсяго дзевяць месяцаў. Ён прыйшоў на гэтую пасаду пасля таго, як папярэдняга кіраўніка Генадзя Казакова затрымалі за хабар. Казакова арыштавалі ў красавіку 2022-га і пазней асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

"Агат" — адно з цэнтральных прадпрыемстваў беларускай абароннай прамысловасці. Яно займаецца стварэннем аўтаматызаваных сістэм кіравання абароннага і вытворча-тэхнічнага прызначэння, стварэннем сістэм і сродкаў навігацыі, а таксама сістэм і сродкаў сувязі і перадачы дадзеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі