У Гродне рыхтуецца фестываль вулічнага джазу

26 чэрвеня ў Гродне адбудзецца міжнародны фестываль джазу, паведамляе Белта. “Гроднаджаз-2009” – гэта першы рэгіянальны джазавы фестываль у Беларусі, прычым пад адкрытым небам.

У Новым замку будзе гучаць як традыцыйны джаз, так і фанк, свінг, ф’южн, авангард і іншыя плыні.

Кіраўнік гродзенскай філармоніі спадзяецца, што вулічны і клубны джаз можа стаць свайго кшталту разынкай турыстычнага Гродна.

Удзельнікамі фестывалю стануць эстрадныя аркестры Беларусі, гродзенскі джаз-гурт “Stop time”, сталічнае джаз-трыа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Міхновіча, а таксама некалькі калектываў з Польшчы і Літвы.

Фота jeanne.eigenstart.nl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі