У Гродне пажарныя выратавалі аматара курыць у ложку (фота)

У Гродне пажарныя выратавалі аматара курыць у ложку (фота)

Гродзенскія пажарныя выратавалі мясцовага жыхара, які ўчыніў пажар ва ўласнай кватэры па вуліцы 1 Траўня. Сігнал аб ўзгаранні паступіў у МНС у аўторак удзень ад суседкі. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, у кватэры на ложку гарэла пасцель. Гаспадара жылля знайшлі і вынеслі з задымленага памяшкання.

З суседніх кватэраў эвакуявалі шэсць чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Пацярпелых у выніку здарэння няма.

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС. Агнём пашкоджаная пасцель і канапа.

У Гродне пажарныя выратавалі аматара курыць у ложку (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі