У Гродне падвялі папярэднія вынікі акцыі “Беларускую кнігу – дзецям”

У Гродне ўжо месяц праходзіць акцыя “Беларускую кнігу – дзецям”. Моладзевыя актывісты збіраюць беларускамоўныя кнігі для выхаванцаў дзіцячых дамоў з Гродзенскай вобласці. Пра папярэднія вынікі гэтай грамадскай акцыі “Еўрарадыё” распавядае моладзевы актывіст з Гродна Андрусь Фамін:

“За апошні час намі былі сабраныя каля 120 кніжак. І гэта былі кніжкі, сабраныя звычайнымі людзьмі, якія адгукнуліся на нашую просьбу і ахвяравалі хто-што меў.

Прыемна адзначыць, што ўдзел у акцыі прыняла Кася Камоцкая, якая нам перадала вялікую колькасць кніжак для дзяцей”.


Нядаўна актывісты змясцілі аб’яву пра акцыю ў адным з гродзенскіх блогаў. У выніку зараз тэлефануюць людзі не толькі з Гродна, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі, якія прапануюць сваю дапамогу.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі