У Гродне на шклозаводзе з печы пацякла шкляная маса (фота)

У Гродне на шклозаводзе з печы пацякла шкляная маса (фота)

Надзвычайная сітуацыя здарылася на шклозаводзе ў Гродне: у ноч на 2 кастрычніка з печы ў цэху пракатнага шкла пачала выцякаць шкломаса. Для ліквідацыі аварыі выклікалі МНС. Персанал цэху сам пакінуў небяспечную зону, іншае абсталяванне не пацярпела. Плошча расцякання шкломасы склала каля 40 квадратных метраў.

Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз пяць хвілінаў пасля выкліку. Яны ахалоджвалі вадой шкломасу, а супрацоўнікі цэха зніжалі тэмпературу ў печы. Выхад шкла з печы спынілі. Усяго ў момант аварыі там было 80 тонаў шкломасы, разлілося болей за тону.

Як адзначаюць у прэс-службе МНС, у такой сітуацыі магло разліцца 15 тонаў шкломасы, аднак аператыўныя дзеянні персаналу і выратавальнікаў мінімізавалі наступствы аварыі. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі