У Гродне 17-гадовы эксгібіцыяніст напаў на маладую настаўніцу

Настаўніца адной са школ горада вярталася дахаты. Каля пад'езда дома стаяў невядомы хлопец, які пайшоў за жанчынай. Спачатку ён прадэманстраваў ёй свае полавыя органы, а пасля накінуўся і паваліў на зямлю. Настаўніца не разгубілася, здолела вырвацца і выклікаць міліцыю.

Як інфармуе БелаПАН, міліцыянеры затрымалі 17-гадовага эксгібіцыяніста, які нідзе не вучыцца і не працуе. Раней ён ужо быў асуджаны за аналагічнае злачынства.

Праваахоўнікі адзначаюць, што незадоўга да нападу на настаўніцу зламыснік назіраў за 11-гадовай дзяўчынкай, якая гуляла ў двары без нагляду.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі