У Гродна прывезлі помнік Давыду Гарадзенскаму

У Гродна прывезлі помнік Давыду Гарадзенскаму

У Гродна з Мінска прывезлі гранітны помнік Давыду Гарадзенскаму, вайсковаму і дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ, кашталяну гродзенскага замку, які жыў у канцы XIII — у пачатку XIV стагоддзя. Фігура помніка важыць амаль 9 тон, дзевяць тон важыць яго пастамент. Для перавозкі спатрэбіўся грузавік і 25-тонны пад’ёмны кран. Афіцыйнае адкрыццё помніка запланаванае на травень 2018 года. А пакуль ён будзе захоўвацца на спецыяльна адведзенай тэрыторыі адной з праваслаўных цэркваў абласнога цэнтра, інафармуе тэлеканал “Беларусь 1”.

Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Сяргей Аганаў. Замовіла яго Гродзенская епархія Беларуская Праваслаўнай Царквы, а фінансаваў мецэнат. Усталююць помнік на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі