У Горках пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы пахаванняў расстраляных людзей
![У Горках пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы пахаванняў расстраляных людзей](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gorki-smutkujuchaja-maci.jpg.webp?itok=jLH5BGka)
У Горках грамадзяне пратэстуюць супраць будаўніцтва гаражоў на месцы пахаванняў расстраляных грамадзян. Абаронцы тэрыторыі за мемарыялам “Смуткуючая маці” накіравалі лісты Аляксандру Лукашэнку, міністру абароны краіны, у Камітэт дзяржаўнага кантролю і на імя памочніка кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці, паведамляе сайт spring96.org.
У лістах жыхары Горак выказваюць свой пратэст супраць будаўніцтва на месцы, дзе падчас Другой сусветнай вайны адбываліся расстрэлы мірных жыхароў і ваеннапалонных. Яны лічаць, што дагэтуль не ўстаноўленыя дакладныя межы пахаванняў і акрамя Парка памяці там не павінна быць ніякай забудовы.
Фота: horki.info