У Гомелі ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку (фота)
![У Гомелі ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2b16871be13544fd8d2ca30176bfdd26.jpg.webp?itok=vRvt7RI6)
У Гомелі на цэнтральнай плошчы ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку. Яна ўпрыгожаная 120 гірляндамі, да якіх падключаныя "дзясяткі тысяч розных пікселяў". З дапамогай сістэмы кіравання на ёлцы ўтвараецца адзіны светлавы экран, на які праецыруюцца светлавыя кампазіцыі. Таксама быў запушчаны зваротны адлік да новага 2019 года, інфармуе "Беларусь сегодня".
Фота: sb.by