У Гомелі сышлі з рэек тры чыгуначныя цыстэрны з дызпалівам

Разам з тым пашкоджана каля 80 метраў чыгуначнага палатна. Аварыя адбылася раніцай 26 красавіка ў раёне чыгуначнай станцыі "Навабеліцкая". У кожнай з трох цыстэрнаў знаходзілася па 120 тон паліва. Адна цыстэрна перакулілася, яшчэ адна — атрымала прабоіну, з якой вылілася каля 26 кубаметраў саляркі. Цяпер ратавальнікі высвятляюць прычыны аварыі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі