Вы тут

У Гомелі супраць дэманстрантаў ужытыя слёзацечны газ і шумавая ракетніца

Сілавік распыляе пярцовы газ прама ў твары дэманстрантаў / скрыншот з відэа "Радыё Свабода"

27 верасня ў час акцыі пратэсту ў Гомелі сілавікі ўжылі да дэманстрантаў слёзацечны газ і шумавую ракетніцу. Гэта пацвердзілі журналістам Onliner ва УУС Гомельскай вобласці:

"Гэта светлашумавая ракетніца. Стрэл робіцца ўверх, суправаджаецца хлапком і выбліскам".

РИА Новости" прадстаўнік ведамства заявіў, што спецсродкі былі ўжытыя, таму што ўдзельнікі акцыі нібыта  неадэкватна сябе паводзілі:

"Зброя ў дачыненні да пратэстуючых не ўжывалася. Ужываліся тэхнічныя прылады, якія выклікаюць гучны хлапок і выбліск святла. Давялося ўжыць таксама слёзацечны газ, паколькі некаторыя людзі паводзілі сябе неадэкватна".​

Відэа з Гомеля, у якіх сілавікі пырскаюць газ людзям прама ў твар і ўжываюць спецсродкі, каб разагнаць акцыю, сапраўды шакуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.