У Гомелі паставілі рэкорд калектыўнага выканання песні Yesterday
![У Гомелі паставілі рэкорд калектыўнага выканання песні Yesterday](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/git_1.jpg.webp?itok=RO4SpZiD)
У Гомелі паставілі рэкорд калектыўнага выканання песні Yesterday. Каб сыграць знакаміты хіт The Beatles, на сцэну гарадскога цэнтра выйшлі 153 музыкі ва ўзросце ад 6 да 70 гадоў. Гэта не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Украіны, Польшчы і В’етнама.
Раней падобную акцыю ў горадзе над Сожам ладзілі тры гады таму: тады грала 78 чалавек, паведамляе onliner.by
Масавае выкананне песні Yesterday адбылося ў рамках музычнага фестывалю “Рэнесанс гітары”.