Вы тут

У Гомелі на электразваршчыка ўпала металічная труба

Следчы камітэт

У Гомелі на адным з прадпрыемстваў на электразваршчыка ўпала металічная труба-цеплаправод. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося раніцай 6 жніўня ў цэнтральна-цеплавым пункце. 54-гадовы мужчына атрымаў шматлікія цялесныя пашкоджанні, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Ужо апытаны кіраўнік арганізацыі і работнікі, якія працавалі ў тым месцы. Вывучаецца дакументацыя.

Следчы камітэт