Вы тут

У Гомелі на 10 сутак асудзілі праваслаўнага святара, які заклікаў спыніць гвалт

Праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі / gomel.today

18 верасня ў Гомелі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі праваслаўнага святара Уладзіміра Драбышэўскага

Як пішуць "Моцныя навіны", сёння яго выклікалі ў РАУС Савецкага раёна. Ён прыйшоў з адвакатам, прыхапіўшы сабой кнігі. У гэты ж дзень адбыўся суд, які прысудзіў святара да арышту.

Айцец Уладзімір некалькі разоў удзельнічаў у вулічных акцыях у Гомелі. 13 жніўня ён зладзіў адзіночны пікет на вуліцы Савецкай з плакатам "Спыніце гвалт". 7 верасня выйшаў да ГДУ імя Францішка Скарыны з плакатам "Гісторыя проста цяпер на вуліцах вашых гарадоў". 11 верасня ён падтрымаў студэнтаў ГДТУ імя Сухога, якія выступілі ў абарону свайго затрыманнага выкладчыка Вадзіма Бельскага.

Паведамляецца, што ў Драбышэўскага шасцёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.