Вы тут

У Гомелі мужчыне не далі бальнічны без ваеннага білета

nn.by

У Гомелі мужчыне не адкрылі бальнічны, бо ён не падаў ваенны білет або позву з адзнакай ваенкамата аб яўцы. Інцыдэнт здарыўся ў шостым філіяле паліклінікі па вуліцы Навапалескай, 11, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Супрацоўнікі ўстановы сказалі наведніку, што такія загады аддае ваенкамат, а медыкам застаецца іх выконваць. Падрабязна тлумачыць сваю адмову выдаваць бальнічны яны не сталі: "Што за дурныя пытанні вы задаеце? Трэба значыць трэба!" — сказалі ў паліклініцы.