У Гомелі можа з’явіцца новы касцёл

Гомельскія католікі 29 ліпеня атрымалі ад гарадскіх уладаў інфармацыю пра тое, што новая каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі можа атрымаць пад будаўніцтва храма дзялянку зямлі. Гэта можа быць участак на Рэчыцкім праспекце ля скульптуры “Рысь” каля канцавога прыпынку тралейбусаў у мікрараёне “Сонечны” на выездзе з горада. Прапанаваны надзел мае плошчу 0,77 га, піша katolik-gomel.by

Грамадзянам прапанавалі з 3 па 27 жніўня ўзяць удзел у абмеркаванні гэтага праекту. Яны могуць дасылаць лісты на адрас кіраўніцтва Савецкага раёна Гомеля — пакідаць іх у скрыні на першым паверсе будынку раённай адміністрацыі. Таксама можна дасылаць электронныя паведамленні. Усе заўвагі будуць разгледжаныя спецыялістамі абласнога архітэктурна-горадабудаўнічага савета.

Згодна з праектам, касцёл будзе пабудаваны ў неагатычным стылі.  Парафія, знішчаная ў 1938 годзе, была адноўленая па ініцыятыве дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца ў 2013 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі