У Гомелі хочуць стварыць мемарыяльную дошку Палуты Бадуновай

У Гомелі хочуць стварыць мемарыяльную дошку Палуты Бадуновай

У Гомелі абвясцілі конкурс на стварэнне мемарыяльнай дошкі Палуты Бадуновай. Як перадае Радыё Свабода, яе называлі “жалезнай ледзі” беларускага адраджэння. Палута Бадунова была міністрам ва ўрадзе БНР і загінула падчас сталінскіх рэпрэсіяў.

Конкурс абвяшчае гомельскі аргкамітэт святкавання 100-годдзя  Беларускай Народнай Рэспублікі. Ініцыятыва стварэння мэмарыяльнай дошкі належыць сябру аргкамітэту Уладзіміру Кацоры. Найлепшы праект вызначыць аргкамітэт з улікам меркавання прафесійных мастакоў.

Сродкі на выраб шыльды будуць збіраць праз краудфандынг, а ўсталяваць мяркуюць да 29 лістапада, даты расстрэлу Палуты Бадуновай у 1938 годзе. Уладзімір Кацора кажа, што калі мясцовыя ўлады не дазволяць усталяваць дошку на вуліцы Дзімітрава, дзе знаходзіўся бацькоўскі дом знакамітай дзеячкі, будзе створаная алея ў двары грамадска-палітычнага цэнтра на вуліцы Палескай.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі