У Глыбокім пабіліся міліцыянты, адзін з іх застаўся без пагонаў

36 крымінальных справаў было заведзена у Віцебскай вобласці за 9 месяцаў бягучага году па фактах аказання супраціўлення супрацоўнікам міліцыі.  Яшчэ сорак чалавек трапілі на лаву падсудных за гвалт ці пагрозу гвалту ў адносінах да міліцыянтаў. Падрабязнасці крымінальнай статыстыкі – у нашай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай:

“Большасць з гэтых людзей кідаліся на супрацоўнікаў міліцыі ў нецвярозым стане. Ёсць і кур'ёзныя выпадкі. Так, у Глыбокім за бойку з міліцыянтам асудзілі… міліцыянта. Калі ў мясцовым рэстаране супрацоўнікі праваахоўных органаў раздымалі п'яных скандалістаў, адзін з іх ударыў міліцыянта ў твар.

Пасля высветлілася, што бойку ўчыніў старшы лейтэнант, эксперт-крыміналіст Глыбоцкага РАУС, які адзначаў у рэстаране свой дзень народзінаў. Лейтэнанту не толькі прысудзілі год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай, але і звольнілі з міліцыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі