У Гатаве пад Мінскам рабочыя "Праммеханікі" абвясцілі страйк

У Гатаве пад Мінскам рабочыя "Праммеханікі" абвясцілі страйк

На заводзе "Праммеханіка" ў пасёлку Гатава Мінскага раёна застрайкавалі рабочыя двух цэхаў, перадае Радыё "Свабода".

Работнікі патрабуюць поўнасцю выплаціць ім заробкі, бо ад сакавіка ім выдаюць грошы часткамі. 

Зранку 18 чэрвеня з рабочымі сустракаўся выканаўца абавязкаў дырэктара. Па словах рабочых, кіраўнік прадпрыемства паведаміў, што грошай няма і калі расплацяцца з заводам, будзе вядома пазней. Рабочыя прыйшлі на прадпрыемства, але працаваць не пачынаюць — чакаюць, пакуль на карткі паступяць грошы.

"Праммеханіка" не можа разлічыцца з рабочымі, бо не атрымала грошы ад Краснасельскага завода будаўнічых матэрыялаў ды іншых прадпрыемстваў. 18 чэрвеня на завод прыехалі прадстаўнікі Мінаблвыканкаму. Яны абяцалі, што паспрыяюць, каб Краснасельскі завод пералічыў грошы як магу хутчэй. 

Супрацоўнік адміністрацыі "Праммеханікі" распавёў журналістам, што да страйку рабочых далучыліся іншыя супрацоўнікі, у тым ліку інжынеры. Паводле яго, за апошнія два тыдні з 100 работнікаў заводу звольніліся каля 20%, у тым ліку і частка ІТР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі