У Гарадоцкім раёне ратавальнікі вызвалілі лебедзя, які ўмёрз у лёд

У Гарадоцкім раёне ратавальнікі вызвалілі лебедзя, які ўмёрз у лёд

5 снежня ратавальнікам Гарадоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што на замёрзлай сажалцы ў вёсцы Селішча гіне лебедзь. Мясцовыя жыхары распавялі, што птушка мучыцца каля тыдня: лебедзь умёрз і лёд, і таму не можа паляцець.

Вяскоўцы не маглі вызваліць птушку без рызыкі для сябе, бо лёд на вадаёме быў яшчэ нетрывалы. 

Дапамагчы птушцы гарадоцкія ратавальнікі змаглі за лічаныя хвіліны. Ратавальнік Павел Базылёў, перамяшчаючыся па сажалцы ў спецыяльным касцюме і ламаючы лёд, прыгнаў знясіленага лебедзя да берага. Там яго ўжо чакала група ратавальнікаў. Выратаваную птушку перадалі ў віцебскі заапарк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі