У Ганцавіцкім раёне пасярод пасяўной выгналі старшыню калгаса

Так патлумачыў санкцыі старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч, ініцыятар звальнення кіраўніка. На вызваленае месца абралі папярэдняга старшыню, піша газета “Ганцавіцкі час”.
 

На сходзе калектыва сельгаскааператыва “Хатынічы”, які быў тэрмінова скліканы, старшыня райвыканкама абураўся, што не выконваюцца ягоныя прадпісанні і ўказанні. Ён прыводзіў факты марнатраўства.



“Пры запазычанасці ў 1 мільярд рублёў па крэдытах і 165 мільёнаў па электраэнэргіі з воданапорнай вежы можа ліцца цераз верх вада, а вартаўнік не зважае. Дарагая тэхніка, набытая за крэдыты, прастойвае, а гной, каб заняць працаўнікоў, выкідваюць з фермаў уручную”, — гаварыў чыноўнік.


З 80 дэлегатаў сходу ў першы раз за адстаўку старшыні прагаласавалі 24 чалавекі, у другі — 30. Патрэбнае рашэнне было прынятае з трэцяга разу, калі старшыня райвыканкама прыгразіў, што звольніць кіраўніка не па згодзе бакоў, а за парушэнні.



Папярэдні старшыня працаваў на пасадзе 16 гадоў і сышоў каля 2 гадоў таму з-за дрэннага здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі