У Францыі пакажуць калекцыю аддзення выпускніцы баранавіцкага каледжа

У Парыжы і Стакгольме падчас дэманстрацыі моднага аддзення будзе прадстаўлена калекцыя выпускніцы Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці Алены Вярстак.
Калекцыя пад назвай “Фарсаж” стала адной з лепшых у намінацыі “Школа моды” на фестывалі “Млын моды-2007”, які з 2 па 4 траўня праходзіў у Мінску.

“Удзельнічаю ў гэтым фестывалі другі раз, а паездка з калекцыяй у Францыю і Швецыю — для мяне сапраўднае свята,” — гаворыць Алена Вярстак.

Па яе словах, замежныя дызайнеры выбралі для дэманстрацыі ў сваіх краінах 25 калекцый з Беларусі.

Усяго ж на мінскім фестывалі было прадстаўлена больш за 200 калекцый беларускіх дызайнераў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі