У Еўропе выяўленыя новыя выпадкі небяспечных хвароб жывёлаў

У шэрагу еўрапейскіх краін у кастрычніку былі выяўленыя новыя выпадкі небяспечных хвароб жывёлы. Напрыклад, у Вугоршчыне зарэгістраваны выбух класічнай чумы свінняў. У гэтай краіне выяўленая хворы дзік. У сувязі з гэтым ладзіцца кантроль прыродных рэзервуараў.

У Швейцарыі зарэгістраваныя выбухі блутангу і міксаматозу. Ад блутангу памерлі і былі знішчаныя 7 галоваў буйной рагатай жывёлы з 19 хворых, ад захворвання на міксаматоз загінуў адзін трус. У краіне ўведзена абмежаванне перамяшчэння жывёлы, ладзяцца супрацьэпізаатычныя мерапрыемствы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі