У Еўропе ад сёння — зімовы час

У Еўропе ад сёння — зімовы час

Краіны Еўропы сёння перайшлі на зімовы час: у ноч на нядзелю гадзіннікі перавялі на гадзіну назад і такім чынам усход сонца цяпер адбываецца раней, а захад — пазней. Паколькі Беларусь з 2011 года застаецца ў адным часавым поясе з Масквой, змяняецца розніца ў часе з бліжэйшымі суседзямі.

З Украінай, Літвой і Латвіяй з’яўляецца розніца ў адну гадзіну — у Мінску гадзіннікі ідуць на гадзіну раней. З Польшчай розніца складае ўжо дзве гадзіны. Калі гэтыя краіны на летнім часе, то ў Мінска ёсць розніца толькі з Варшавай — адна гадзіна.

Рашэнне не пераводзіць гадзіннікі было прынятае разам з Расіяй, якая засталася ў камфортным для сябе часавым поясе. Пры гэтым у Беларусі ў зімовы перыяд світанні адбываюцца нашмат пазней, таму часта ўзнікаюць дыскусіі аб мэтазгоднасці захавання адзінага з Масквой часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі