У Еўрапарламенце гаварылі пра спецыяльнае месца для Лукашэнкі ў трыбунале

Аляксандр Лукашэнка і вайскоўцы / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і вайскоўцы / president.gov.by

У Еўрапарламенце заклікаюць падрыхтаваць у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі новы пакет жорсткіх санкцый. Яго прапануецца ўвесці ў дзеянне ў выпадку, калі ўлады Беларусі пашлюць беларускую армію ваяваць супраць Украіны.

Падчас дэбатаў у Страсбургу шмат гаварылі пра Лукашэнку і яго "актыўную ролю ў вайне супраць Украіны". Многія выступы былі эмацыйныя. Прапаноўвалася зарэзерваваць для Аляксандра Лукашэнкі "спецыяльнае месца ў трыбунале супраць расійскіх злачынстваў", піша @dw_belarus.

Таксама еўрадэпутаты заклікалі ўзмацніць падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі