Вы тут

У Еўрапарламенце дзейнасць БелАЭС назвалі крыніцай верагоднай пагрозы для ЕС

Беларуская АЭС / З архіву Еўрарадыё

У Еўрапарламенце дзейнасць БелАЭС назвалі крыніцай верагоднай пагрозы для ЕС. 8-11 лютага адбудзецца галасаванне па рэзалюцыі, прысвечанай беларускай атамнай станцыі, паведамляе Delfi.

28 студзеня праект рэзалюцыі зацвердзіў камітэт Еўрапарламента па прамысловасці, даследаванням і энергетыцы: 66 дэпутатаў — "за", 2 — "супраць", 7 — устрымаліся. У тэксце гаворыцца, што "станцыя развіваецца як геапалітычны праект Беларусі і Расіі, а яе будаўніцтва і будучая дзейнасць з'яўляюцца крыніцай верагоднай пагрозы для Еўрасаюза і яго членаў у плане бяспекі, здароўя і аховы навакольнага асяроддзя".

У рэзалюцыі выказваецца заклапочанасць "спешным запускам" першага энергаблока БелАЭС і што ён не адпавядае самым высокім міжнародным стандартам аховы прыроды і ядзернай бяспекі. Афіцыйны Мінск, дарэчы, з такой пазіцыяй не пагаджаецца.

Тым часам з Літвы ў Еўрапарламент перадалі петыцыю супраць дзейнасці Астравецкай АЭС, пад якой падпісаліся 12 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.