У дзіцячым садку ў Расіі дзяцей накармілі "супам" са спайсам
У дзіцячым садку ў расійскім горадзе Навасібірску дзяцей накармілі "супам" са спайсам. Выхаванцы вырашылі пагуляць у кухню і прагатаваць "суп". Адна дзяўчынка дадала ў "страву" пакецік з невядомым рэчывам, які прынесла з дому. Пасля таго, як дзеці паспрабавалі "суп", ім стала кепска. Тры пяцігадовыя дзяўчынкі былі шпіталізаваныя.
Як інфармуе РІА "Новости", была праведзеная праверка. Рэчыва, якім маглі атруціцца дзеці, прааналізавалі вядучыя расійскія спецыялісты ў галіне таксікалогіі і аналітычнай хіміі. У выніку, было высветлена, што гаворка ідзе пра дастаткова распаўсюджаны спайс групы карбаксамідаў. Дзякуючы гэтаму медыкі змаглі вызначыць найбольш эфектыўную тактыку для лячэння дзяцей.
Па факце атручвання дзяцей могуць распачаць крымінальную справу.
Фота: ria.ru