У Дзень Волі ў Віцебску апазіцыянеру прыбілі чырвона-зялёны сцяг на гаўбец
Віцебскаму актывісту Барысу Хамайду, суд над якім за святкаванне Дня Волі перанесены, 25 сакавіка да гаўбца прыбілі чырвона-зялёны сцяг. Хамайда заўважыў “падарунак” па вяртанні з пастарунку, да яго была прымацаваная цыдулка: "У гонар дзяржаўнага беларускага сцяга. Слава сапраўдным патрыётам Айчыны! Жыве Канстытуцыя 1996 года! Жыве вечна!".
Спільваць ці адламваць сцяг Барыс Хамайда не збіраецца, актывіст не выключае, што за яго рэакцыяй сочаць і ў гэткім разе могуць кваліфікаваць яго дзеянні як знявагу дзяржаўнага атрыбута. Каб прымацаваць сцяг да гаўбца на другім паверсе, невядомым патрэбная была лесвіца даўжнёй не меньш за чатыры метры.
Паводле Барыса Хамайды, ён запланаваў на бліжэйшы час перфоманс з нагоды з'яўлення на ягоным балконе чырвона-зялёнага сцягу.
Таксама 25 сакавіка ў Віцебску арыштавалі вышыванку з тэкстам малітвы “Ойча наш” па-беларуску. Тэкст малітвы быў занесены ў пратакол.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск