У ДТЗ пад Дрыбінам "Фальксваген" літаральна склаўся ў "гармонік"

У ДТЗ пад Дрыбінам "Фальксваген" літаральна склаўся ў "гармонік"

Каля вёскі Лукаць Дрыбінскага раёна 18 чэрвеня адбылося ДТЗ, у якім пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС.

Інцыдэнт здарыўся каля 15-й гадзіны. На аўтадарозе сутыкнуліся "Фальксваген Джэта" і "УАЗ 390944". Ад удару "Фальксваген" літаральна склаўся ў "гармонік". Пры гэтым у ім аказаліся заціснутыя тры чалавекі — кіроўца і два пасажыры. Каб іх дастаць з аўто, ратавальнікам давялося выкарыстаць спецыяльны інструмент. 

Брыгады хуткай меддапамогі шпіталізавалі траіх выратаваных, а таксама кіроўцу "УАЗа". Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаныя траўмы рознай ступені цяжкасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі