Вы тут

У Добрушы помнік Леніну заменяць на Шамякіна

Помнік Леніну ў Добрушы / фота з сацыяльных сетак

Восенню ў Добрушы пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай падзеі на цэнтральнай плошчы хочуць паставіць помнік Івану Шамякіну  — пісьменніку, які нарадзіўся на Добрушчыне. А помнік Леніну закрывае агляд, таму яго прыбяруць з плошчы і "схаваюць" за будынкам райвыканкама.

Па дадзеных аўтараў leninstatues.ru, на пачатак 2021 года ў Беларусі захавалася не менш 400 помнікаў Леніну. Тут можна паглядзець, якія з іх самыя незвычайныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.