У Данецку працягваюцца баі, загінуў адзін мірны жыхар (відэа)

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Данецкага гарсавета. “З розніцай у адну гадзіну прайшло два артабстрэлы ў Пятроўскім раёне. У выніку абясточаныя 16 трансфарматарных падстанцыяў”, — адзначаецца ў паведамленні.

У выніку наўпроставага пападання снараду ў Кіраўскім раёне загінуў мірны жыхар. Апроч таго, снарадам пашкоджаны чыгуначны пераезд у раёне пасёлка Гарняк. Рух грамадскага транспарту па некаторых маршрутах спынены.

Таксама прарасійскія баевікі абстралялі блок-пост на ўездзе ў Данецк з боку Марыупальскай трасы, адбылося ўзгаранне.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі