У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы
![Праверка ў лясгасе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/cze1.jpg.webp?itok=YgKDp5D9)
Праверка ў лясгасе / t.me/chervenby/
У Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы. На гэты раз міліцыянеры і чыноўнікі завіталі ў мясцовы лясгас. Як піша раённая газета, напярэдадні работнік прадпрыемства "здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне на асабістым транспарце ў стане алкагольнага ап'янення".
Удзельнікі рэйдавай групы "праверылі арганізацыю прыборнага кантролю на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення". Ці ўсе працаўнікі лясгаса былі цвярозыя, не ўдакладняецца.
Нядаўна рэйдавая група райвыканкама шукала п'яных на будаўнічых аб'ектах у Чэрвені. Сярод іншых правяралі будаўнікоў мясцовага суда.
![У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/009.jpg.webp?itok=0kk6OzyV)
![У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/008_2.jpg.webp?itok=WPcWiIk2)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.