У чэмпіянаце Беларусі па хакеі выступяць 11 беларускіх і 4 замежныя клубы

У новым сезоне ў экстралізе адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі выступяць 11 беларускіх, 3 латвійскія і 1 украінскі клуб. Такое рашэнне прынята ў аўторак на пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі.
Ад нашай краіны выступяць "Юнацтва", “Керамін”, "Гомель", "Металург", "Хімвалакно", "Віцебск", "Нёман", "Хімік-СКА", "Шыннік", "Брэст" і "Шахцёр". Латвію прадставяць "Металургс", "Рыга-2000" і фарм-клуб рыжскага "Дынама", якое выступае ў КХЛ.

Украіна дэлегуе на агульны турнір кіеўскі "Сокал", які вярнуўся ў беларускую экстралігу пасля двухгадовага перапынку.

Па папярэднім праекце, на першым этапе ўдзельнікі згуляюць адзін з адным у 4 кругі, пасля чаго 8 лепшых каманд па сістэме плэй-оф працягнуць змаганне за медалі.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі