У цэнтры Таліна паліцыя застрэліла 33-гадовага эстонца, які размахваў нажамі

У цэнтры Таліна паліцыя застрэліла 33-гадовага эстонца, які размахваў нажамі

У цэнтры Таліна на плошчы Вабадузе паліцыя застрэліла 33-гадовага мужчыну, які палохаў мінакоў нажамі і гучнымі стогнамі. Яго асоба ўжо ўстаноўленая — злачынец апынуўся грамадзянінам Эстоніі, які раней не трапляў пад крымінальны пераслед.

Першы званок пра тое, што па цэнтры эстонскай сталіцы ходзіць басаногі мужчына, які размахвае нажамі, паступіў у паліцыю ў 11:04. Прэфект Крысціян Яані ўдакладняе, што такіх выклікаў было некалькі. Яны пацвердзіліся запісамі з камераў відэаназірання.

Калі паліцыя прыбыла на месца здарэння, мужчыне загадалі пакласці зброю на зямлю. Але ён не паслухаўся і пабег у бок паліцыянтаў. Тыя зрабілі тры папераджальныя стрэлы, а пасля стрэлілі на паражэнне. Куля трапіла злачынцы ў горла. Мужчыну адвезлі ў бальніцу, дзе пазней ён памёр.

Ні паліцыянты, ні мінакі падчас інцыдэнта не пацярпелі.

У цэнтры Таліна паліцыя застрэліла 33-гадовага эстонца, які размахваў нажамі
Крысціян Яані. Фота: www.err.ee

Адказваючы на пытанне сайта ERR.ee, ці магла паліцыя пазбегнуць прымянення зброі, Яані зазначыў, што паліцэйская падрыхтоўка прадпісвае пры атацы халоднай зброяй на кароткай дыстанцыі абараняцца з дапамогай агнястрэльнай зброі. Тым не менш, па факце выкарыстання пісталета пачатае службовае расследаванне.

Інфармагенцтва BNS называе імя забітага чалавека — Яанус Каарман (Jaanus Käärmann). 

У цэнтры Таліна паліцыя застрэліла 33-гадовага эстонца, які размахваў нажамі
Фота: www.err.ee

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі