У цэнтры Масквы загарэўся будынак Міністэрства абароны Расіі

У цэнтры Масквы загарэўся будынак Міністэрства абароны Расіі

Зранку 3 красавіка ў Маскве адбыўся пажар ў будынку Міністэрства абароны Расіі. Як паведамляюць расійскія СМІ, ачаг узгарання знаходзіўся на трэцім паверсе васьміпавярховага будынка.

Самастойна з будынка сышлі 40 чалавек, яшчэ пяць былі выратаваныя.

Пажару надалі найвышэйшую — пятую — катэгорыю складанасці. Паведамляецца, што агонь распаўсюдзіўся на ўсе паверхі будынка. Рух па вуліцы Знаменцы, якая прымыкае да будынка, спынілі.

Па звестках ратавальнікаў, плошча пажару працягвае расці і ўжо дасягнула 3,5 тысячы кв. м. Агонь распаўсюдзіўся на драўляныя перакрыцці і дах. У тушэнні пажару задзейнічаныя 253 чалавекі і 72 машыны. Змагацца з агнём замінае моцны вецер.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне ў кабельнай сетцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі