У цэнтры Любані ўсталявалі скульптуру ратавальніка, які нагадвае Дарта Вейдэра
![У цэнтры Любані ўсталявалі скульптуру ратавальніка, які нагадвае Дарта Вейдэра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img-7309.jpg.webp?itok=enFM5r_3)
У цэнтры Любані ўсталявалі скульптуру ратавальніка, які вельмі нагадвае цэнтральнага персанажа "Зорных войнаў" Дарта Вейдэра (ён трымае на правай руцэ дзяўчынку). Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося ў канцы лютага з удзелам раённых і абласных чыноўнікаў. Арб-аб'ект мае назву "Табе, ратавальнік". Яго можна пабачыць у скверы каля цэнтральнай плошчы горада.
Аўтар скульптуры — майстар з Любаншчыны Сяргей Крук. Мінулым летам ён вырабіў з сілікатных матэрыялаў таксама цікавую скульптуру "Маладосць і песня" — маладую прыгажуню з прывабнымі формамі і дзядулю-гусляра каля яе. Скульптуру ўсталявалі пры ўездзе ў вёску Покрашава Слуцкага раёна.
![У цэнтры Любані ўсталявалі скульптуру ратавальніка, які нагадвае Дарта Вейдэра](/sites/default/files/paragraphs/image/pokrashevo.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.