У цэнтры італьянскага Мілана ўсталявалі “лысую” ёлку (фотафакт)
![У цэнтры італьянскага Мілана ўсталявалі “лысую” ёлку (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jolka_rym_1.png.webp?itok=7g9DWoxr)
У Італіі на плошчы каля Міланскай катэдры ўсталявалі 30-метровую калядную ялінку. Праўда, у момант усталявання дрэва мела зусім не святочны выгляд — яно было з лысым камлём.
Як высвятляецца, ялінку спецыяльна “агалілі” перад транспарціроўкай — дрэва везлі з аўтаномнай вобласці Трэнціна на поўначы Італіі. Пасля ўсталявання рабочыя сталі замацоўваць на ім галінкі і ўпрыгожваць яго. 8 снежня калядная ялінка будзе цалкам гатовай, піша meduza.io
Фота: Твітэр