У цэнтры Брэста апаганілі помнік вязням гета

У Брэсце ў ноч з 9 на 10 траўня быў апаганены помнік вязням гета, размешчаны ў цэнтры горада.
Вандалы спалілі ўсе вянкі і кветкі каля помніка, сам манумент пачарнеў ад сажы. Учора на месцы злачынства працавалі міліцыянты.

Па іх словах, будзе распачата крымінальная справа. Помнік вязням гета быў пастаўлены ў гонар 34 тысяч брэсцкіх яўрэяў, расстраляных фашыстамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі