У цэнтры Баранавічаў прарвала трубаправод

Каля гатэля "Марыінскі" прарвала трубаправод

Каля гатэля "Марыінскі" прарвала трубаправод / nochi.com

1 красавіка ў цэнтры Баранавічаў адбылася камунальная аварыя, піша мясцовая газета "Наш край".

На вуліцы Камсамольскай у раёне гатэля "Марыінскі" прарвала трубаправод ведамаснай каналізацыйнай сеткі гасцініцы "Гарызонт".

Рамонтныя работы пачнуцца 2 красавіка. У сувязі з гэтым з 9-й гадзіны раніцы будуць перакрытыя дзве сярэднія паласы вуліцы Камсамольскай. Усяму транспарту давядзецца рухацца па крайніх палосах. Таксама жыхароў просяць не ставіць асабісты транспарт паабапал вуліцы Камсамольскай на ўчастку ад кінатэатра "Зорка" да вуліцы Гагарына.

Намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Казека запэўнівае, што ні гараджане, ні госці ніякага дыскамфорту ў сувязі з аварыяй не адчуюць, бо гаворка ідзе пра ведамасны трубаправод.

"Рамонтныя работы разлічваем завяршыць да канца тыдня. Работнікі спецыялізаванай арганізацыі зробяць усё, каб справіцца з парывам у самыя кароткія тэрміны", — кажа чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі