У бюджэце-2020 прыярытэтамі будуць навукаёмістыя галіны і эканоміка ў рэгіёнах

Уладзімір Андрэйчанка / "Саюзнае веча"
Уладзімір Андрэйчанка / "Саюзнае веча"

У бюджэце Беларусі на 2020 год прыярытэтамі фінансавання стануць забеспячэнне апераджальнага развіцця навукаёмістых галін і выраўноўванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў. Пра гэта, адкрываючы восеньскую сесію Палаты прадстаўнікоў, расказаў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка.

Дэпутаты працуюць над рэспубліканскім бюджэтам з красавіка, расказала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна. Звычайна гэты дакумент прымаецца бліжэй да канца года. 17 лістапада ў Беларусі будзе абраны новы склад Палаты прадстаўнікоў, аднак плануецца, што бюджэт-2020 будзе разгледжаны на восеньскай сесіі — дэпутатамі, якія дзейнічаюць на дадзены момант.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі