У Бярозе праходзіць турнір па цяжкай атлетыцы памяці Мікалая Канюшыка

IV турнір па цяжкай атлетыцы памяці Мікалая Канюшыка адбываецца 15—16 лістапада ў Бярозе на Брэстчыне. Пераможцы будуць вызначацца ва ўзроставых і вагавых катэгорыях. У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 120 беларускіх спартоўцаў, у тым ліку каля 40 ветэранаў і больш за 80 маладых цяжкаатлетаў (1994 года нараджэння і маладзейшых). Турнір мае статус міжнароднага, аднак у сувязі з правядзеннем у гэты ж час спаборніцтваў у сваіх краінах не змаглі прыехаць ветэраны з Расіі, Украіны і Польшчы.

Спаборніцтвы для штангістаў-ветэранаў з'яўляюцца падрыхтоўчымі перад Кубкам СНД, які ў канцы лістапада пройдзе ў Тальяці (Расія), таму ў Бярозе змагаюцца наймацнейшыя атлеты. Сярод іх — уладальнікі залатых медалёў чэмпіянату свету сярод ветэранаў па цяжкай атлетыцы (адбыўся ў кастрычніку ў Грэцыі) мінчукі Эдуард Жыгалка і Павел Кулікоўскі, а таксама бронзавыя медалісты Анатоль Пашалюк, Анатоль Лаўроў (абодва мінчукі) і Васіль Шуманскі (Слуцк, Мінская вобласць).

Найстарэйшымі ўдзельнікамі турніру з'яўляюцца 74-гадовыя Раман Сімановіч з Гомеля і Э.Жыгалка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі