У Бярозе настаўніца выклікала на 10-гадовага школьніка міліцыю

У Бярозе настаўніца выклікала на 10-гадовага школьніка міліцыю

У Бярозе настаўніца выклікала на 10-гадовага школьніка міліцыю. Яна патэлефанавала сілавікам пасля таго, як убачыла ў яго ў школе скрынку з петардамі. Іншыя вучні 4-га класа з цікавасцю іх разглядалі.

Як інфармуе прэс-служба МУС, на выклік прыехаў інспектар мясцовага аддзела, які забраў 75 міні-петард (яны не падпальваюцца, а проста кідаюцца на зямлю ці ў сцену). Яны прадаюцца ў скрынцы па 50 штук (яна каштуе 1,5 рубля). Хлопчык сцвярджае, што штодня браў у маці паўтара рубля, казаў, што купляе малочныя кактэйлі, а сам траціў грошы на петарды. У той дзень у яго пры сабе былі дзве скрынкі, 25 петард ён паспеў выкарыстаць.

Цяпер праблемы будуць і ў бацькоў хлопчыка, і ў прадаўца, паколькі такую прадукцыю не рэалізуюць асобам, якім няма 15 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі