У Бярозаўскім раёне аўтамабіль збіў раварыстку (фота)

У Бярозаўскім раёне аўтамабіль збіў раварыстку (фота)

Дарожная аварыя, у якой пацярпела раварыстка, адбылася ў вёсцы Кабакі Бярозаўскага раёна ўвечары 7 верасня. Як паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ, 20-гадовы мясцовы жыхар ехаў на аўтамабілі “Форд Экскорт” і не выбраў бяспечную хуткасць руху. З-за гэтага ён не справіўся з кіраваннем і збіў 54-гадовую жанчыну, якая ехала на ровары.

Жанчына ў выніку аварыі атрымала траўмы галавы і была шпіталізаваная ў раённую лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі