У бярозаўскага блогера Аляксандра Кабанава — ператрус

У бярозаўскага блогера Аляксандра Кабанава — ператрус

Да бярозаўскага блогера Аляксандра Кабанава прыйшлі міліцыянты, каб правесці ператрус. Праверка вядзецца па заяве брэсцкага міліцыянта Мікалая Рабушкі, які лічыць, што Кабанаў абразіў яго ў сваім стрыме, перадае Радыё "Свабода".

А 11-й гадзіне Кабанаў прыйшоў у Бярозаўскі РАУС, куды яго выклікалі позвай "для дачы тлумачэнняў". Там яму паведамілі, што пройдзе агляд памяшканняў блогера. Як удакладняе праваабарончы сайт "Вясна", на блогера пачалі крымінальную справу і затрымалі яго. 

Раней крымінальная справа за абразу была пачатая на Сяргея Пятрухіна з Брэста. Ён разам з Кабанавым выкладае відэа на ютуб-канале "Народны рэпарцёр".

У Сяргея Пятрухіна міліцыя таксама рабіла ператрус і забрала камп'ютар, планшэт, тэлефон. Заяву на Пятрухіна напісаў той самы міліцыянт Мікалай Рабушка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі