У Брытаніі запусцяць афіцыйныя інды-чарты

У Брытаніі запусцяць афіцыйныя інды-чарты з дапамогай якіх маладыя музыкі змогуць спаборнічаць асобна ад масцітых поп-зорак. Праект стартуе 29 чэрвеня. У Брытанскія Незалежныя Чарты можа патрапіць музычны прадукт, які хаця б на пяцьдзесят адсоткаў запісаны незалежным лэйблам, а не мейджар-кампаніяй.

Калі б топ-спіс самых камерцыйна паспяховых альбомаў і сінглаў з'явіўся некалькі месяцаў таму, то ў ім бы перамагалі такія выканаўцы, як The Horrors, Patrick Wolf і The Maccabees.
Тым часам у Брытанскім Чарце сінглаў на гэтым тыдні лідэрам стаў вядомы дыджэй David Guetta разам з экс-удзельніцай гёлз-бэнда Destiny's Child, Kelly Rowland.

music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі