У Бруселі сёння адкрываецца саміт “Усходняга партнёрства”

У Бруселі сёння адкрываецца саміт “Усходняга партнёрства”

У Бруселі сёння адкрываецца саміт “Усходняга партнёрства”. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Як вядома, запрашэнне з ЕС наведаць саміт атрымліваў Аляксандр Лукашэнка, але вырашыў не ехаць. МЗС нашай краіны патлумачыла, што запрашэнне ў Мінску ўспрынялі з ўдзячнасцю, але палічылі “візіт на вышэйшым узроўні” перадчасным. Эксперты лічаць, што на саміце для Беларусі не будуць прымацца важныя рашэнні, таму кіраўніку краіны там проста няма чаго рабіць.

Па прыбыцці ў Брусель Макей заявіў, што яшчэ напярэдадні саміта беларускі бок выказаў свае пажаданні партнёрам з ЕС. Сярод іх найважнейшае — “больш цесныя беспраблемныя гандлёва-эканамічныя кантакты, адносіны”. Мінск зацікаўлены ў аблегчаным доступе да рынкаў краін Еўрасаюза. Неназваныя еўрачыноўнікі адзначаюць, што гаварыць пра гэта можна будзе толькі пасля таго, як Беларусь уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі