У брэстаўчаніна на цэнтральным вакзале канфіскавалі 12 ноўтбукаў

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, 20-гадовага мужчыну затрымалі праваахоўнікі на пероне вакзалу "Брэст-Цэнтральны". Пры сябе малады чалавек меў 12 імпартных ноўтбукаў, аднак ён не змог паказаць дакументы аб легальнасці іх набыцця.



Па факце здарэння праводзіцца адміністрацыйная праверка. Да яе заканчэння буйную партыю кампутарнай тэхнікі канфіскавалі. Ноўтбукі ацэненыя амаль у 150 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі